Легенда о княжне Елене и старых Ляховичах

Рисунок2

Паданне пра Старыя Ляхавічы і княжну Алену.

Цень смутку ўпаў на замак у Старых Ляхавічах: князь мудры, гаспадар дбайны, рыцар годны жалю народа Леан Раманавіч, па мянушцы Мугай, памёр, пасада і замак пакінуты ў сіроцтве. Хто па ім княжы трон зойме? Хто ляхаўчанам князем будзе? Князь пакінуў трох сыноў і трох дачок, але перад смерцю не падзяліў пасады і дабро з замкам, уладай не адарыў нікога з дзетак. Тым часам сыны хаўрусы збіраюць, злобу сеюць паміж сабою, люта глядзяць адзін на аднаго. Рукі да мячоў цягнуцца. Стан, сын старэйшы, капітан стражы замковай, хоча кіраваць самастойна. Любек сярэдні з братам малодшым Касютай ідуць сваім чынам: ні ў чым старэйшаму саступіць не хочуць. У спрэчку маладзёнаў умяшаўся ўладыка набожы, старэйшына рады замковай:

  • Нам статут замковы даводзіць ладзіць па спрэчках размову, народ збіраць трэба саветам на пляцы.

Сабралася раніцай веча, каб выбраць князя галосна. Сышліся на ім паны-радцы, старэйшыны, воіны, вальможы, уладыка божага храма, палкоўнікі стражы замкавай, паслы ад народа, простыя кміты, збеж-чэлядзь. Гутараць ладам па справе, статут чытаць перасталі, старэйшына шэптам падсудка пытае:

Браце ласкавы, паслухай, як жа вырашым справу, ад статута мала карысці? Браты лаюцца злосна, стаяць на сваім, нібы трупы, лёзы мячоў паціраюць, хаўрусы да бойкі гукаюць.

Стан прамову казаць хоча:

  • Я гаспадар свайму слову, яго ні за што не парушу. Не справа выбіраць агулам, тым больш дзяліць замак на душы, дабро ламаць на шэсць частак, так сілу страціць улада, трон захістаецца, манголы скарыцца прымусяць. Вякамі народ быў у аблозе, не мог бараніць свайго боку, ні дзетак, ні жонак, ні скарбу, бо быў закаваны ў кайданы. Князь Леан сабраў усіх у жменю, снавалі замак са Станам, і я панаваць у ім стану.

 

 

Уладыка і радцы, — узвышана кажа брат Любек, — ці мы сваёй воляй скарымся, рушым у палон да паганых? Сваімі рукамі пабурым, што князь будаваў нашым людзям? Памятайце пра казанае: “Што ёсць цела без душы, паходня без агню, так і замакне мае права быць без князя! Для двух і тым больш трох тронаў у ім няма месца.

Праўду кажаш, — пачуліся галасы, — павінен адзін з братоў стаць на чале замка, хто больш здатны. Любек, чалавек ваяўнічы, але розумам слабы да трону – кіраваць як бацька не зможа, самаўладства ўсталюе законам!

Слова пытае пан Ведвіч, старэйшы па справах, палкоўнік стражы замковай:

— Люба слухаць прамовы да трону, словам цешацца вушы старога. Ведама, князь Леан быў рыцар і воін! У палетчыне граміў сарацынаў, веру ў сэрцы збярог у няволі, ён ад ран памёр, ад пакутаў. Выбірай народ па статуту, прапаную младзёна – Касюту!

  • Чаму я павінен цурацца законнага права на трон, — крычыць Стан, меч агаляе.

У паветры павісла пагроза. Адны ідуць за старэйшым, другія малодшага любяць. Пакінулі стрэлы каўчаны, сякеры ў гору ўздымаюцца. Замкавая стража спешна ладзіць зброю да бою, масток цераз роў падымае.

-Але чаго ўсё замоўкла раптоўна? Чаму цішыня вышу коле, чаму так здзіўлены людзі? – пытае замковы.

Стража мост апускае, вароты з радасцю чыняць – дзіва творыцца, браце, за валам на шляху гасцінным. Па бруку ў сонечным квеце тры маладыя дзяўчыны на пляц вечавы ўзыходзяць.

Дочкі князя Леана. Строгая і набожная Таццяна, добрая і слушная Таіса, малодшая стройная Алена. Княжачкі ў белых сукенках, у валосах вяночкі з лілеяў, стаяць як анёлы ля Бога сярод братоў азвярэлых.

Алена слова пытае, белым шалікам твар захіліла:

-Уладыка – старэйшына збора, мілыя слугі набожны, рыцары стражы замковай, гаражане і чэлядзь, не дапушчальна, каб кроў братоў пралілася. Калі браты не саступяць, дзяліце замак на душы, ламайце замак без жалю, дзяліце даброты на долі. Статут ляхавіцкі касуйце – каменне на межы пастаўце. Хай кожны заможна пануе, застанемся ў міры нядоўга, хутка жыццё прагуляем з песнямі, танцамі рушым, ворагу дом пакінем. Сёстрам не трэба надзелаў, грошай, караляў, так застанемся ў смутку-жалобе, не трэба крыві праліваці.

Стан мячом неба коле:

-Нявідана робіцца справа, белагаловы на вечы, даваць парады пачалі. Малы розум маюць нявесты, але ён куды меншы ў тых, хто іх слухае сёння. Старэйшы па чыну, па замку, рыцар Ведвіч, грозным позіркам спыніў маладзёна:

-Годзь княжыч! Сароміш старэйшых, тым больш сясцёр княжае крыві, яны тут, як галубіцы, да нас прыляцелі не дапусціць братэрскай бранію Богам пасланы нам. Жанчын нядрэнна паслухаць, калі паўстае завіруха!

-Ніхто наш спор не рассудзіць, — лямянтуе Любек горача, лязо мяча абнажыўшы, на брата пайшоў. Пачалася бітва. Але ў гэту хвіліну палкоўнік рушыў строем. Бітва і злосць суціхае, бакі развялі без патратаў.

Гвардыя, князь Ульян Лонгвін студзіць няўмеру гарачых:

  • Мячы на похаў, ваякі!

І цуд другі тут адбыўся: маладзёны скарыліся волі, мячы да ног пакідалі. Рыцар Лонгвін братоў абдымае, суцяшае сірот, як магчыма. Народ ляхавіцкі, замковы, чэсць вам не хапіўшым зброю. Ведама: татарын стаіць з учора пад Куршамі, Клечскем… Чэсць ці будзе нам у паходзе, калі брат брату забойца, каму мы з іх смерці жадаем?

-Хай нам княжыць Алена. А браты хай войска збіраюць!

-Алену хочам да трону, Алену веча чакае!

Уладыка набожны з паклонам звярнуўся да братоў панурых:

-Стан і Любек, і ты ўлюблёнец фартуны Касюта, хавайце мячы і вяртайцеся ў сотні свае. Алена абрана жаданнем народа, законна! Яна ёсць княжна ляхавіцкая і замку спадарыня сёння. – Падышоўшы да княжны Алены, прамовіў: “Пануйнамі, князёўна! Спакой дай нам старым, не дай раз’яднаць народ свій, ды вялікае хваляванне супакой, прыміры гарачыя галовы, бо безуладдзе у замку – то першы наш вораг.

-Ха! Ха! – смяецца брат Любек, — ганьба мужчынскаму роду, калі нявесце служкамі будзем, ды слухацца ейных прыказаў. Гасподзь гэта бачыць не можа. Прэч, белагаловыя, з майго шляху!

-Прэч! Прэч! – падхапілі хаўруснікі ладна.

Алена спакойна на троне тыя абразы выносіць. Стража ўжо бок яе ўзяла. Браты стануць палонны, моўчкі пойдуць у падвалы, па кратах звінець кайданамі.

Алена кажа народу словы:

  • Айцы набожны, рыцары слаўныя, паны-радцы ды шляхта, як мне белагаловай і сапраўды кіраваць? Можа браты праўду кажуць: лерей нам у святліцах замковых кудзелі свае пільнаваці. Выбірайце, слугі народа, радцы вячовыя, на трон княжны такога чалавека, які не для ўласнай блазноты на троне сядзе.

Стан ды Любек саступілі, бо адчулі, што не іх гэта справа, што патрэбен чалавек у замку новы, ад якога народу дастатак, павага ды слава.

  • Касуйце рашэнне вечавое, суддзі, клікайце каго-небудзь мужчынскага стану, — скончыла мовіць Алена.

-Так ты, княжачка, выбірай сабе мужа, які замкам і дворам ды войскам стане кіраваць па праву.

А княжна так разважае:

-Ад лёсу нельга хавацца, я не кахаю нікога. Збавіцель укажа на таго, хто стане мне нарачоным, роднаму замку заслонай.

-Што ж нам рабіці, галубка? – пытае старэйшына, твой клопат мы разумеем, але пра кага дазнавацца, Збавіцель каго прызначае?

Алена стаіць задуменна, векамі скрыла.

-Адчыняю сваю таямніцу: ідзе сябры-радцы па мосце не тую лугавіну, за сад замковы ў квеце, насустрач усходам ярыны, ступайце нагамі па пашы, не гніце кветкі, глядзіце добра вечыма ці не паша хто надалечы… Там будзе той, хто мне кроўны, па воле Бога мне роўны.

… Па раллі чорнай, зааранай рольнік ідзе. Промні пот выціраюць, русых валос не чапаюць. Рупліва працуе, старанна з кошыка зерне кідае, плёну жадае ўсходам.

Насустрач яму паны-радцы. Забачыўшы рольніка, славіць малітвай пачалі.

-Ці ён гэта? – кажа падсудак.

-Алена сказала: ”Хто першы, то будзе нам князем, народу заслонай, мне мужам”.

-З намі пойдземце, пане, пытаць вас з паклонам казалі, у ногі вам кленчыць гатовы – жыццём вам будзем адданы.

-Што за жарты, панове? Сёння мне працы даволі, вашу змову парушу, я вашай хітрыкай сыты, не хочу быць ашуканым, калі згаджуся з просьбаю вашай, сораму буду адданы.

Старэйшыны-радца з паклонам, тлумачыць у чым жа іх справа, што трэба ісці, час дакажа – не хітрыка гэта. Доўга не мог пагадзіцца з гэтай заявай вячовай, целам не мог зварушыцца. Нарэшце хлопец у рукі штандар прымае замковы, бела-чырвоны.

У замку пануе вяселле. Князь у сваім шараковым уборы рушыць па пляцы, хоча сустрэцца з Аленай. Твар яе – сонейка ззянне, векі крышталя блакіты, белае покрыва вецер уздымае, валасы золатам шыты.

-Усё мы зрабілі як ты казала, рольнік быў першы – адзіны, калі яго нагледзелі ў далі. Мо ты шкадуеш, дзяўчына? Ці яго табе анёл назначыў, — веча чакае адказу!

-Што ж адказаць вам, суддзі замковы, радцы мяча і статута. Князь Яраслаў прыбыў да трону, мужам маім па закону.

Князь Яраслаў клянецца ў каханні, замкову прыняў прысягу быць абаронцам народу на векі, мужам Алене адданым.

Панаваў князь доўга, шчасліва, у ладзе жыў з княжною Аленай, даўшы пачатак новай галінцы княжат наваградскай зямлі, якія панавалі на ляхавіцкім боку больш за 200 год, амаль да часу заняпаду замка ў Старых Ляхавічах. Старэйшая дачка князя Яраслава і Алены, княжна Барбара, пайшла замуж за літоўскага князя Генрыха Лотаўца. Ад таго кахання нарадзілася шасцёра хлапчукоў, малодшага з іх звалі Міндольфам, які ў скорым часе праславіўся ў краі ад мора да мора, бо стаў збіральнікам і першым вялікім князем Вялікага княства Літоўскага. Імя яго ўсім вядома, то Міндоўг, першы кароль беларусаў. Але гэта зусім іншая гісторыя.

Обсуждение закрыто.