Подлесское чудо

Рисунок2 Рисунок1

Падлескі цуд

Падлескі вобраз Божай мацеры – адзін з мясцовашануемых на Беларусі. Знаходзіцца ён у Святадухавай царкве вёскі Падлессе Ляхавіцкага раёна. Сама царква з’яўляецца помнікам драўлянага народнага дойлідства другой паловы 18 стагоддзя.

Згодна паданню, ў весцы Падлессе, як і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, стаяў прыдарожны крыж. І вось аднойчы праз вёску праходзіла дзяўчына, якая была сляпая ад нараджэння. Цудоўным здарэннем на камяні ля крыжа з’явілася ікона, ад якой ішло ззянне. Сляпая раптам убачыла святло. Да дзяўчыны вярнуўся зрок. На месцы цуда была пабудавана капліца. Але гэты цуд ад іконы не адзіны. Мсціслаўскі ваявода Геогргій Сапега, атрымаўшы пазбаўленне ад цяжкай хваробы, пабудаваў тут у 1637 годзе  царкву і забяспечыў утрыманне прычта. Зусім нядаўна, у 2009 годзе, адной з мясцовых жыхарак прысніўся сон аб тым, што на месцы з’яўлення іконы яна знойдзе і камень, на якім гэтая ікона была абрана. І сапраўды, мясцовымі жыхарамі камень быў знойдзены. Прыхажане царквы лічаць, што гэта той самы валун, на якім цудоўна з’явілася ікона Падлесскай Божай Мацеры. У доказ гэтаму можа служыць цікавы факт: калі ў царкве праходзяць набажэнствы, на камні з’яўляецца крыж, які знікае пасля сканчэння маленняў.  Так гэта ці не, але  вобраз Багародзіцы – несумненная каштоўнасць не толькі вескі Падлессе, але і ўсёй Беларусі. Вернікі, што з пашанай і чыстым сэрцам звяртаюцца праз гэты цудатворны вобраз да Божай Мацеры, заўсёды атрымоўваюць дапамогу. Паспрабуйце і вы…

         Падлесская ікона Божай Маці разам з камянём, на якім яна з’явілася  Праваслаўная царква ў в. Падлессе, пабудаваная на месцы цудоўнага з’яўлення іконы Божай Маці.

Обсуждение закрыто.