У Новы год у добрай форме.

Традыцыйна акцыя «Нашы дзеці» абавязкова прыходзіць і да выхаванцаў Ляхавіцкай ДЮСШ

Традыцыйна акцыя «Нашы дзеці» абавязкова прыходзіць і да выхаванцаў Ляхавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Вось і ў мінулы панядзелак у ДЮСШ было весела, святочна і спартыўна.

Спартыўнае свята сабрала разам выхаванцаў спартыўнай школы, іх трэнераў, прадстаўнікоў райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў. У госці з віншаваннямі завіталі і галоўныя навагоднія персанажы – Дзед Мароз і Снягурачка. Выхаванцы ДЮСШ сустрэлі 2025 год па-спартыўнаму: навагодняй спартландыяй. А да гэтага быў час падарункаў і шчырых віншаванняў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Дземідовіч павіншавалі юных спартсменаў, трэнераў-выкладчыкаў з надыходзячым 2025 годам і Калядамі, пажадалі новых спартыўных перамог і спраўджвання мараў. А ў якасці падарункаў ад райвыканкама перадалі лёгкаатлетычныя форму і абутак, кімано для заняткаў дзюдо, мячы для розных гульнявых відаў спорту, іншы спартыўны інвентар. Акрамя таго, кожны ўдзельнік спартландыі атрымаў салодкі падарунак. Увогуле, навагодні спартыўны падарунак ДЮСШ «заважыў» амаль на шэсць тысяч рублёў, выдаткаваных з раённага бюджэту.

Александр Лукашенко: первый год пятилетки качества будет Годом благоустройства страны

Первый год пятилетки качества будет Годом благоустройства страны. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил в своем новогоднем обращении к белорусскому народу, передает корреспондент БЕЛТА.

«Наш путь — преемственность. Смена поколений завершится в ближайшие годы. По-белорусски мудро — с опорой на все, чем мы дорожим и чем гордимся. Следующая пятилетка в нашей стране будет пятилеткой качества. Каждый ее год мы посвятим одному важнейшему направлению. Начнем с Года благоустройства страны. Целью благоустройства нашей Беларуси станет повышение качества жизни людей», — заявил белорусский лидер.