Ягадны тур. У Ляхавічах распрацавалі незвычайны тур.

Збіраемся каля спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву і… гайда ў лес за ягадамі. І гэта не жарт…

З кожным годам турыстычная прывабнасць Ляхавіччыны ўзрастае, з’яўляюцца чарговыя маршруты, на экскурсійным небасхіле – новыя аб’екты. І вось чарговая прапанова як для гасцей, так і для землякоў.

Распрацаваны незвычайны – ягадны – маршрут, калі даклад- ней – журавінны.

– Ляхавіцкая зямля багатая не толькі на спартыўныя і творчыя таленты, але і дары прыроды. Чарніцы, суніцы, маліны, журавіны, грыбы – у лясах гэтых скарбніц вітамінаў вялікая разнастайнасць. Пры жаданні можна сабраць добры ўраджай, каб і ў сезон удосталь паласавацца і зрабіць запас на зіму. Вырашылі, чаму б не скарыстацца такім падарункам прыроды для прыцягнення турыстаў у наш гасцінны край. Так і нарадзілася ідэя распрацаваць «ягадны тур», – расказвае дырэктар СДЮШАР Валянціна Русакевіч.

Яго змест даволі просты. Збіраецца група аматараў ціхага палявання і адпраўляецца на транспарце ў лес, дзе на працягу некалькіх гадзін збірае ягады.

Пералічваць каштоўныя ўласцівасці вітамінных журавін можна доўга. Яны лічацца прыродным антыбіётыкам, антыаксідантам, таму ягады, сокі, морсы, настоі з іх часта выкарыстоўваюць пры прастудах, для лячэння авітамінозу, ангіны, рэўматызму, піеланефрыту, цыстыту, карыесу, запалення дзяснаў, пры адсутнасці апетыту, рэкамендуюцца тым, хто пакутуе сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Ягады, сабраныя да першых замаразкаў, могуць захоўвацца ў свежым выглядзе ў ёмістасцях, напоўненых вадой, да наступнага ўраджаю, пры гэтым вітамін С не разбураецца.

З 30 жніўня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці дазволены збор журавін. Як вядома, гэтыя ягады растуць у балоцістых мясцінах. І самастойна не кожны вырашыцца адправіцца за імі. Фізкультурна-спартыўны клуб запрашае на збор журавін з захаваннем усіх правілаў бяспекі.

Фарміруецца група ў колькасці 14 чалавек, якія ў прызначаны час збіраюцца каля СДЮШАР. Потым пасля інструктажу на мікрааўтобусе ягаднікі адпраўляюцца ў лясны масіў каля вёскі Навасёлкі Крывошынскага сельсавета. Суправаджаць групу будзе інструктар-метадыст. Кошт такой вандроўкі за дарамі лесу – 14 рублёў на чалавека. Групы фарміруюцца па меры падачы заявак. Запісацца можна па гарадскім нумары 6-05-58 ці па мабільным +37529-729-55-48.

Дарэчы, як адзначыла Валянціна Русакевіч, яшчэ адна перавага такой калектыўнай паездкі ў лес у тым, што інструктар-метадыст дакладна ведае, дзе можна збіраць ягады, а дзе гэта рабіць не дазваляецца. Таму нялішнім будзе папярэджанне, што за збор, нарыхтоўку дзікарослых ягад і грыбоў на забароненай тэрыторыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (540 рублёў) фізічным асобам, да 100БВ – індывідуальным прадпрымаль-нікам, да 150 БВ – юрыдычным асобам. 

Галіна КАНЬКО.

Тихие места с пользой!

Специалисты туристической сферы уверены, что сейчас, когда для отдыха нужно выбирать тихие места без большого скопления людей, особой популярностью у белорусов будут пользоваться агроусадьбы. В Ляховичском районе их открыто 10.

Со спектром услуг можно ознакомиться ТУТ

Музей пад адкрытым небам «З глыбіні стагоддзяў»

У Дзень Незалежнасці ўрачыста перарэзана стужка экспазіцыі архітэктурных макетаў “З глыбіні стагоддзяў” на беразе ракі Ведзьма. Пад адкрытым небам размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны, з якіх шэсць занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта своеасаблівы міні-музей, які дэманструе краязнаўчую і турыстычную прыцягальнасць нашага краю.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ


Аўтары мініяцюр – педагогі і навучэнцы школ раёна. Райвыканкам аб’явіў конкурс на лепшы макет архітэктурнай жамчужыны раёна, і ўстановы адукацыі ў работах прэзентавалі сваю нераўнадушнасць да спадчыны, да мінулых падзей і асоб. У вырабах выкарыстаны самыя розныя матэрыялы: пенапласт  і дрэва, і пенаплекс, і пластык і г. д. Аўтары ўклалі і душу, і майстэрства. Макеты атрымаліся – практычна двайнікі сапраўдных, толькі ў міні-фармаце. Сімвалічная падзея ў Год малой радзімы – дзеля вывучэння гісторыі, прыцягнення ўвагі гасцей і турыстаў. Такім чынам маршрут адпачынку напоўніўся культурна-духоўным настроем і сэнсам.

Запрашаем Вас наведаць наш музей!